Дзве асобы загінулі ў выніку ранішняга ўдару 4 ліпеня па ўкраінскім Херсоне. Пра гэта паведамілі ў Офісе Генеральнага пракурора Украіны.
Паводле следства, 4 ліпеня каля 06:00 Узброеныя сілы Расеі здзейснілі артабстрэл Херсону. У выніку двое гараджанаў – мужчына і жанчына – атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Звесткі пра пацярпелых удакладняюцца.
Таксама ў Херсоне пашкоджаныя жылыя дамы.
Кіраўнік Херсонскай абласной вайскова-дзяржаўнай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін адзначыў, што агулам за содні па горадзе выпусцілі 35 снарадаў. У выніку пацярпелі шэсць асобаў.
Якуб Хруст belsat.eu