Палітзняволены фігурант «справы Аўтуховіча» Уладзімір Гундар распавёў, што ў бабруйскай папраўчай калоніі № 2, дзе ён адбывае пакаранне, яму паступаюць пагрозы ад іншых зняволеных, піша «Позірк» са спасылкай на ўласную крыніцу.
3 жніўня Уладзімір Гундар упершыню патэлефанаваў з калоніі сваякам. Ён не скардзіўся на ўмовы ўтрымання, сказаў, што яму хапае ежы, ён шмат часу праводзіць на вуліцы, піша і чытае там.
«Аднак ён распавёў сваякам, што ёсць двое крымінальных зняволеных, якія да яго прыдзіраюцца, пагражаюць ажно да збіцця. Гэта Ермаловіч Яўген і Раманенка Віталь», – распавяла крыніца «Позірку».
Прычыны пагрозаў пакуль невядомыя.
Уладзіміру Гундару 63 гады. Ён асуджаны да 20 гадоў пазбаўлення волі ў «справе Аўтуховіча».
Марыя Міхалевіч belsat.eu