Міністр унутраных справаў Беларусі прыгразіў палку Каліноўскага… АМАПам?


На дзяржаўным канале ОНТ увечары 3 верасня выступіў міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў. Ён пагражаў усім, хто плануе ўварванне ў Беларусь, і ў прыватнасці палку Каліноўскага.

Міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў
Міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў. Здымак з відэа: ONT TV Channel / Youtube

Іван Кубракоў пераконваў, што бяспека будзе запэўненая:

«Каб ніхто не хваляваўся, што спрабуюць недзе сказаць, маўляў, мы прыйдзем, каліноўцы, яшчэ хтосьці, прыйдзем у Рэспубліку Беларусь, больш не будзе кветачак… Усе яны цудоўна разумеюць, што мы працуем на апераджэнне, і як толькі паступае інфармацыя, што хтосьці толькі задумвае зрабіць злачынства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, асабліва калі гэта датычыць прычынення якіх-небудзь фізічных пашкоджанняў нашым грамадзянам, адказ будзе імгненны і канкрэтны».

Але які менавіта адказ сілавікоў чакае тых, хто з вайны ва Украіне прыйдзе ў Беларусь, міністр не сказаў. Да таго ён апавядаў, што ў час «напружанай сітуацыі» на межах з Украінаю, Польшчай і Літвою «супрацоўнікі міліцыі, у прыватнасці спецпадраздзяленняў, АМАПу, надаюць дапамогу нашым памежнікам у запэўніванні бяспекі».

Маўляў, калі будзе патрэбная дапамога, «мы не пішам адно аднаму нейкіх дадатковых дакументаў». З ягонай прамовы няясна, ці законна «надаюць дапамогу», а ягоныя падначаленыя з ГУБАЗіКу нядаўна якраз прызнаваліся, што пераследуюць іншадумцаў без законных падставаў.

Кубракоў таксама хваліўся тым, што ў 2020 годзе падчас брутальных разгонаў мірных пратэстаў «спецсродкаў было ўжыта толькі 30 %», а таксама тым, што грамадзяне бачаць «20–30 %» дзейнасці органаў унутраных справаў, а большасць «праваахоўнікаў» дзеіць прыхавана.

Разбор
Хэпі-энд для Беларусі. Чатыры сцэнары таго, як ён можа адбыцца
2023.06.30 07:15

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў