Прыватныя кампаніі з уласнай ініцыятывы ўключыліся ў развязаную Захадам санкцыйную вайну, заявіў сакратар генрады партыі Андрэй Турчак. Ён звярнуў увагу на кампаніі Valio, Paulig і Fazer.
З гэтай нагоды партыя «Адзіная Расея» прапануе нацыяналізаваць вытворчасці тых кампаній, якія аб’яўляюць аб сваім выхадзе і закрыцці вытворчасцей у Расеі падчас «спецаперацыі» ва Украіне. Мера гэта крайняя, але ўдараў у спіну мы не патрываем, а нашых людзей – абаронім.
Гэта сапраўдная вайна, і ўжо не супраць Расеі ў цэлым, а супраць грамадзян. Глядзець на гэта безуважна мы не будзем. Мы прымем строгія меры ў адказ, дзейнічаючы па законах ваеннага часу», – заявіў Турчак.
МГМ, belsat.eu