Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 7 кастрычніка


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 7 кастрычніка чытайце ў нашым аглядзе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы нясуць труну свайго баявога таварыша, якія нядаўна загінуў у баях супраць расейскіх войскаў. Львоў, Украіна. 7 кастрычніка 2022 года.
Фота: Stringer / Reuters / Forum

Чарговыя содні вайны ва Украіне адзначыліся адносным зацішшам у плане правядзення наземных аперацыяў. Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) мяркуе, што ЗСУ працягнулі наступаць на паўночным усходзе Харкаўскай вобласці, але гэтыя атакі не мелі такога маштабнага характару, які назіраўся ў папярэднія дні. Прарасейскі тэлеграм канал «Иди и смотри» піша, што хутчэй за ўсё гэта звязана з падрыхтоўкай да вялізнага наступу – з поўначы і поўдня – на Сватава. Таксама крыніца адзначае, што ўкраінскія сілы, якія знаходзяцца ў вызваленай Макееўцы Луганскай вобласці, імаверна, паспрабуюць перакрыць трасу паміж Сватава і Крэмінной.

У Данецкай вобласці зноў атакавалі расейскія войскі, традыцыйна адзначыўшыся найбольшай актыўнасцю ў ваколіцах Бахмуту. Генеральны штаб ЗСУ піша пра адбіццё атакаў на населеныя пункты Выімка, Краснае, Бахмут, Маёрск, Вясёлае, Пабеда, Невельскае, Камянка. Разам з тым аналітыкі ISW адзначаюцца частковы поспех войскаў РФ у ваколіцах Бахмуту, а расейскія крыніцы паведамляюць пра захоп населеных пунктаў Адрадаўка і Вясёлая Даліна. Прарасейскі тэлеграм-канал «Рыбарь» адзначае таксама невялікія поспехі расейцаў у ваколіцах гораду Мар’інка Данецкай агламерацыі.

Між тым, нягледзячы на шматлікія прагнозы з абодвух бакоў канфлікту, ЗСУ пакуль так і не пачалі наступаць у Запарожскай вобласці. Аднак павелічэнне ўкраінскай групоўкі на гэтым участку фронту па-ранейшаму адзначаецца асобнымі аналітыкамі.

Паводле ISW, у Херсонскай вобласці, пасля маштабнага адступлення, расейскім войскам усё ж такі ўдалося стабілізаваць лінію фронту і заняць абарону. Былы міністр абароны так званай ДНР Ігар Гіркін мяркуе, што расейцам у гэтым плане пашанцавала з надвор’ем, паколькі праз дажджы ЗСУ не змаглі развіць свой поспех.

Hавiны
Расейскія войскі зноў нанеслі начны ўдар па Запарожжы. У выніку апошняга абстрэлу загінулі 11 чалавек
2022.10.07 09:40

Нягледзячы на запаволенне баявых дзеянняў, Генштаб ЗСУ піша, што за содні расейскія войскі страцілі каля 350 чалавек асабовага складу, такім чынам агульныя беззваротныя страты РФ з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне дасягнулі 61 680 чалавек.

На гэтым тле міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся да расейскіх вайскоўцаў, заявіўшы, што кіраўніцтва РФ іх падманула, і цяпер кідае на смерць за ілюзорныя мэты Уладзіміра Пуціна. Міністр заклікаў расейцаў уратаваць сваю краіну ад трагедыі, а войска – ад знішчэння.

ВК belsat.eu

Стужка навінаў