«Вясна»: У журналіста-палітвязня Любенчука пачаліся праблемы з хрыбетнікам


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што палітычны зняволены журналіст Алесь Любянчук мае праблемы з хрыбетнікам – пра абвастрэнне хваробы пісалі яшчэ год таму.

Журналіст Алесь Любенчук.
Фота: spring96.org

Яшчэ калі Алесь Любянчук быў у менскім следчым ізалятары, у яго абвастрылася хвароба хрыбетніка, расказвала радыё «Свабода». Паводле крыніцы выдання, яму цяжка займацца спортам, а гэтым у няволі «ўсе ратуюцца».

Журналіста затрымалі 26 траўня 2022 года і абвінавацілі ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні», у кастрычніку-2022 асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі. У лютым-2023 яго перавялі ў магілёўскую калонію № 15, уключылі ў «спіс экстрэмістаў», пазбавілі пасылак, перадачаў і спатканняў. Цяпер у калоніі палітвязень працуе на ачыстцы дратоў ад ізаляцыі.

Да 2020 года Любянчук працаваў журналістам, трапляў пад арышт за асвятленне акцыяў пратэсту пасля выбараў-2020. Але апошнім часам шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гістарычна-культурную спадчыну Наваградчыны.

Hавiны
«Не рабіце з турмы турмы». Галоўная рэдактарка TUT.by сустракае 46-годдзе ў вязніцы
2023.11.06 12:04

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў