Год «хіміі» за намаляваны сцяг на закінутым будынку


21-гадовага Мікалая Слёза пакаралі «хіміяй» за тое, што юнак намаляваў сцяг на закінутым будынку Дома культуры ў аграгарадку Кішчына Слабада Барысаўскага раёну. Хлопца прызналі вінаватым паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»), піша «Вясна».

Мікалай Слёз.
Фота: spring96.org

Суд Барысаўскага раёна прызнаў вінаватым 21-гадовага Мікалая Слёза паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»).

Жыхара аграгарадка Кішчына Слабада абвінавацілі ў тым, што ён з сябрам намаляваў на закінутым будынку Дома культуры два бел-чырвона-белыя сцяга. Таксама, паводле абвінавачвання, хлопцы размалявалі яшчэ дрэвы ды слуп электраперадач белай і чырвонай фарбамі. Сябра Мікалая судзяць асобна.

Адметна, што будынак Дома культуры закінуты ў 2000 годзе, ёсць нават рашэнне аб зносе гэтага даўгабуду. Агульная шкода размалёўвання склала 51 рубель. Сам хлопец сваю віну прызнаў цалкам.

Пракурор запрасіў для абвінавачанага 1,5 года «хіміі». 8 снежня суддзя прызнаў Мікалая Слёза вінаватым і прысудзіў яму 1 год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Праваабаронцы прызналі Мікалая Слёза палітвязнем.

Артыкулы
Марфе Рабковай блакуюць лісты і не аказваюць медычнай дапамогі
2021.12.08 19:26

АК belsat.eu

Стужка навінаў