У Менску затрымалі замежнікаў, якія былі ў міжнародным вышуку


Міліцыянты ў сталіцы Беларусі затрымалі грамадзянаў іншай краіны, якія хаваліся ад правасуддзя ў Менску, піша прэсавая служба МУС.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: 0512.com.ua

Міліцыянты пры падтрыманні байцоў СОБРу ў Менску затрымалі 49-гадовага мужчыну і ягонага 25-гадовага сына. Затрыманыя – грамадзяне іншай краіны, але іхнага грамадзянства міліцыянты не называюць. Паведамляецца, што на радзіме мужчын падазраюць у здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў – выкрадання чалавека і згвалтавання. У Беларусі яны хаваліся ад суда. Паведамляецца, што меркаваныя злачынцы прыбылі ў Менск летась у снежні і жылі тут на здымнай кватэры.

Затрыманыя цяпер пад вартай. Іх чакае экстрадыцыя.

Hавiны
У Гомлі могуць завесці крымінальную справу пасля затрымання амаль 200 падлеткаў
2023.03.01 11:58

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў