Як сябры Лукашэнкі прысмакталіся да кармушкі


Беларусь – адна з самых карумпаваных краінаў у Еўропе, вынікае з беспрэцэдэнтнай у сваёй жорсткасці заявы міжнароднай арганізацыі GRECO, створанай Радай Еўропы. Але, згодна з тою ж заяваю, беларуская карупцыйная сістэма пабудаваная вельмі хітра. Нягледзячы на тое, што ўзровень рабаўніцтва і хабарніцтва зашкальвае, бальшыня беларусаў пра гэта нават не здагадваецца.

Як жа ўладам Беларусі гэта ўдаецца? Наколькі далёка цягнуцца шчупальцы беларускага карупцыйнага спрута? Як цярпяць ад гэтага шараговыя грамадзяне і ў колькі абыходзяцца бюджэту некаторыя такія кармленні? З вамі – чарговае выданне праграмы «Давайце разбірацца».

У нашым новым расследаванні мы вывучылі дзейнасць менш вядомых бізнесоўцаў і тых з іх, пра каго многія ўжо забыліся, бо яны ўдала хаваюцца ў ценю. Мы распавядзём, як адбываўся перадзел найбольш прыбытковых галінаў беларускай эканомікі і якім чынам працуюць схемы вываду грошай з дзяржаўнага скарбу.

Поўны тэкст расследавання даступны ў фарматах pdf, mobi, epub.

Для вокладкі выкарыстаны здымак TUT.by

belsat.eu

Стужка навінаў