У гадавіну тэракту ў менскім метро 11 красавіка 2011 года «Кіберпартызаны» апублікавалі дакумент, які назвалі гістарычным. У распараджэнне хакераў трапіў смяротны прысуд Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.
Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва прызналі вінаватымі ў датычнасці да выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў красавіку 2011 года і ў ліпені 2008 года ў Менску на Дзень Рэспублікі. Суд прысудзіў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да смяротнага пакарання.
«Кіберпартызаны» прааналізавалі смяротны прысуд і выявілі, што даты смерці абвінавачаных, запісаныя ў сістэме АІС «Пашпарт», разыходзяцца з тымі, якія агучылі афіцыйна.
Гэтак, напрыклад, у дакуменце пазначаецца, што Дзмітрый Канавалаў памёр 14 сакавіка 2012 года. Але афіцыйна лічылася, што прысуд у дачыненні яго быў прыведзены ў выкананне 16 сакавіка. Дата смерці Уладзіслава Кавалёва запісаная 15 траўня 2012 г. Пры гэтым ягоная маці атрымала паведамленне аб прывядзенні прысуду ў выкананне 16 сакавіка.
Алена Аляксандрава belsat.eu