Гомельская чыноўніца пахвалілася поспехамі ў ліквідацыі беларускай лацінкі


Праца дзеля «выключэння лацінкі з найменняў геаграфічных аб’ектаў у Гомельскай вобласці практычна завершаная», дае справаздачу першая намесніца начальніка мясцовага галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Ганна Прыкота.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Знак на мяжы Жыткавіцкага раёну.
Фота: gomel_region_gov / Telegram

Чыноўніца адзначыла, што ў Добрушскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лоеўскім, Нараўлянскім, Кастрычніцкім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Светлагорскім і Чачэрскім раёнах – назвы на лацінцы адсутнічалі. У астатніх – «такія знакі знайшліся, але на сёння ўжо замененыя».

Hавiны
У адміністрацыі Лукашэнкі патлумачылі, чаму з шыльдаў прыбяруць беларускую лацінку
2023.09.14 14:41

Нагадаем, у красавіку гэтага года ў Беларусі было скасаванае патрабаванне транслітараваць геаграфічныя назвы толькі з беларускай мовы, якое існавала больш за дваццаць гадоў, калі выкарыстоўвалі традыцыйную беларускую лацінку.

За адмену беларускай лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў змагаліся прарасейскія і праўладныя актывісты і блогеры на чале з адыёзнай інфаспецназаўкай Вольгай Бондаравай.

Разбор
Пад абцасам: як гарадзенская інфаспецназаўка стала гаспадыняй цэлага рэгіёну
2023.02.26 08:00

СП, belsat.eu

Стужка навінаў