Традыцыйныя акцыі пратэсту і салідарнасці адбываюцца 14 сакавіка ў Беларусі.
Жыхары Сеніцы зладзілі акцыю салідарнасці з палітвязнямі, колькасць якіх расце з кожным днём. «Мы не здамося, пакуль рэпрэсіі працягваюцца, пакуль за кратамі сядзяць сумленныя людзі», – пішуць яны.
Флэш-моб падтрымання палітвязняў зладзілі таксама ў Жодзіне.
Акцыі салідарнасці, як паведамляе тэлеграм-канал «Баста», таксама зладзілі ў Салігорску, Бабруйску і Бараўлянах.
На вуліцы Алешава ў Менску цэлая брыгада камунальнікаў з кранам здымала са слупа белыя і чырвоныя балонікі.
Жыхары Менску зладзілі вогненны перформанс, каб паказаць, што памятаюць пра загінулых удзельнікаў пратэстаў.
ІІ Belsat.eu