«На мяжы» – адкрыццё выставы з такой назвай адбылося сёння на літоўска-беларускай мяжы ў Мядзінінкаі.
Над праектам працавала нашая калега Ганна Русінава.Пад уплывам жнівеньскіх падзеяў 2020 года яна вырашыла выявіць свае адчуванні:
«Немагчыма крычаць, плакаць, і спакойна казаць. Ты задыхаешся ад патоку падзей, новых прозвішчаў палітзняволеных, смерцяў. Боль адбіваецца на целе і пакутуе душа чалавека. Сваёй выставай я хацела паказаць, што пакутуе душа чалавека, а разам з тым ягонае цела, таму ў працах бачныя адбіткі некаторых частак цела. Гэта такі душэўны боль, які перадаецца ўсім тым, хто вельмі клапоціцца пра тое, што адбываецца ў Беларусі».
Выстава адкрылася побач з беларускай мяжой на тэрыторыі Літвы.
На адкрыцці выступілі беларускія музыкі Вячка Красулін, Сяргей Космас, паэт і відэаблогер Алесь Круткін. Да стварэння двух палотнаў далучыліся наведнікі, якія пакідалі адбіткі сваіх рук на карцінах, маляваў нават сабачка – сваёй лапкаю.
Выстава прысвечаная беларусам, якія змагаюцца за сваю волю і Радзіму.
Карціны выставяць на дабрачынным аўкцыёне, атрыманыя сродкі пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным журналістам.
ГР/МГМ, belsat.eu