За тыдзень ад гадавіны выбараў менскія суды паспелі прызначыць амаль 400 содняў арышту


На працягу гэтага тыдня ў Менску судзілі затрыманых у знакавыя для Беларусі дні – гадавіну леташніх прэзідэнцкіх выбараў і пачатку мірных акцый пратэсту. Усяго менчукам толькі за тыдзень прысудзілі штрафы на 13 920 рублёў і 397 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Усяго ў Менску на гэтым тыдні асудзілі мінімум 30 чалавек.

На менчукоў складалі пратаколы за ўскладанне кветак на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, даючы штрафы і содні.

Верагодна момант затрымання Кастуся Цаўлоўскага каля станцыі метро Пушкінская ў Менску 10 жніўня.
Фота: nashaniva / Telegram
Hавiны
У гадавіну забойства Тарайкоўскага каля станцыі метро Пушкінская затрымалі хлопца, які хацеў ускласці кветкі
2021.08.11 10:34

Каля кінатэатра «Аўрора» 10 жніўня затрымалі 33-гадовага Яўгена Маліноўскага за бранзалеты «няправільнай» расфарбоўкі. На наступны дзень суддзя Ярохіна пакарала Маліноўскага 30-соднявым арыштам.

Некаторых менчукоў прэвентыўна затрымлівалі перад 9 жніўня: сілавікі прыходзілі з ператрусам дадому, затрымлівалі ў кавярні ці падманам выманьвалі на вуліцу, дзе затрымлівалі.

Двух менчукоў затрымалі за белы аркуш паперы і дзіцячы малюнак на вакне.

Hавiны
Менчука арыштавалі за дзіцячы малюнак на акне
2021.08.10 18:27
Аб’ектыў
Як «свята дэмакратыі» пераўтварылася ў самы доўгатэрміновы пратэст у гісторыі Беларусі
2021.08.09 23:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў