У кампаніі, што ўзначальвае брат Аркадзя Добкіна, прайшлі затрыманні


У берасцейскім ГСКБ (Галоўнае спецыялізаванае канструктарскае бюро), якім кіруе брат Аркадзя Добкіна (заснавальніка «EPAM»), адбыліся ператрусы і затрыманні, піша выданне «Наша Ніва». Інфармацыі пра затрыманне самога кіраўніка кампаніі, 75-гадовага Сямёна Добкіна, пакуль няма.

Сямён Добкін.
Фота: Наша Ніва

Як адзначае выданне, на мінулым тыдні ў кампаніі затрымалі некалькіх асобаў. Суразмоўцы паведамілі, што чулі ад працаўнікоў пра сувязь арыштаў з карупцыяй.

Журналістам пакуль не ўдалося звязацца з заснавальнікам кампаніі.

Галоўнае спецыялізаванае канструктарскае бюро працуе ў галіне цеплаэнергетыкі і спецыялізуецца на выпуску інжынернага абсталявання для жыллёва-камунальных гаспадарак, будаўнічых арганізацыяў і іншых суб’ектаў сацыяльнага прызначэння. У лік прадукцыі прадпрыемства ўваходзяць вадагрэйныя і паравыя катлы на газавым, вадкім і цвёрдым паліве, гарэлкі блокавыя газавыя і газавыя інфрачырвонага выпраменьвання.

Апошнія гады Сямён Добкін жыве ў Нью-Ёрку, ягонага брата Аркадзя Лукашэнка абвінавачваў у фінансаванні пратэстаў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў