Раніцай 15 сакавіка ў рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Інфа-Кур’ер» сілавікі правялі ператрус. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Ва ўсіх прысутных былі ўзятыя падпіскі аб нераскрыцці, а трое супрацоўнікаў рэдакцыі затрыманыя.
Абноўлена. Паводле звестак праваабаронцаў, за кратамі пакінулі галоўнага рэдактара Сяргея Станкевіча, а таксама супрацоўнікаў выдання Глеба Рулёва і Алега Рубчэню.
«Інфа-Кур’ер» выдаецца з сакавіка 2001 года, а фактычна – з 1998 года. Газета распаўсюджваецца ў Слуцкім, Старадарожскім, Любанскім і Капыльскім раёнах Менскай вобласці.
Якуб Хруст belsat.eu