Супраць палітвязняў Уладзіміра Гундара і Паўла Разановіча завялі новыя крымінальныя справы


Супраць абвінавачаных у «справе Аўтуховіча» Уладзіміра Гундара і Паўла Разановіча сілавікі завялі новыя крымінальныя справы. Падрабязнасці пакуль праваабаронцам невядомыя.

Уладзімір Гундар за кратамі.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Сілавікі палічылі, што Уладзімір Гундар, які мае інваліднасць і асуджаны ў «справы Аўтуховіча», абразіў пракурора. Супраць палітвязня распачалі крымінальную справу паводле арт. 369. Якім чынам палітычны зняволены «абразіў» пракурораў, не вядома. Праваабаронцы паведамляюць, што абвінавачання Уладзіміру Гундару пакуль не выставілі, але гэта можа адбыцца на наступным тыдні.

Таксама стала вядома, што сілавікі завялі крымінальную справу і супраць Паўла Разановіча.

Уладзіміра Гундара і Паўла Разановіча асудзілі да 18 і 19 гадоў калоніі адпаведна. Прысуд палітвязням агучылі 17 кастрычніка сёлета.

Адрас для лістоў і падтрымання:

Турма № 1, вул. Кірава, 1, 230023, г. Горадня, Уладзіміру Тадэвушавічу Гундару, Паўлу Сяргеевічу Разановічу

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў