Выйшаў на волю палітвязень Дзяніс Хазей. На момант затрымання ён быў няпоўнагадовы


Вызваліўся з выхаваўчай калоніі палітзняволены Дзяніс Хазей з г. Высокае Берасцейскай вобласці, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дзяніс Хазей. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Дзяніса затрымалі 10 сакавіка 2021 года. На момант затрымання хлопцу было 17 гадоў.

У той жа дзень быў арыштаваны 17-гадовы Сяргей Гацкевіч. Абодвух юнакоў абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках на акцыі ў Берасці 10 жніўня 2020 года (ч. 2 арт. 293 КК РБ) і асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Хлопцы адбывалі пакаранне ў Бабруйскай выхаваўчай калоніі № 2.

30 снежня Сяргей і Дзяніс выйшлі на волю. Пра вызваленне Дзяніса праваабаронцам стала вядома толькі цяпер.

Паводле стану на 16 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1410 чалавек.

Hавiны
Зараз у турмах знаходзяцца 9 палітзняволеных-падлеткаў
2023.07.29 14:19

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў