У СІЗА № 1 змясцілі падпалкоўніка з 310-й групы артылерыі. Вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»


З пачатку лютага ў СІЗА № 1 ў Менску ўтрымліваецца намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі падпалкоўнік Антон Чарамных. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Антон Чарамных.
Фота: zviazda.by

Паводле папярэдняй інфармацыі, вайскоўца, сярод іншага, абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Абставіны справы невядомыя.

У сакавіку 2022 года Антон Чарамных распавядаў дзяржаўным медыям, што, «нягледзячы на ваенна-палітычную абстаноўку ў суседняй дзяржаве, а таксама фэйкі, звязаныя з падзеямі ва Украіне, сітуацыя ў воінскім злучэнні спакойная».

Hавiны
КДБ: З пачатку года затрымана больш за 10 «завербаваных» сілавікоў і дзяржслужачых
2023.02.22 16:15

22 лютага старшыня КДБ Іван Церцель паведамляў, што з пачатку году было затрымана больш як 10 прадстаўнікоў сілавых структураў і дзяржаўнага апарату, якіх вінавацяць у стасунках з замежнымі спецслужбамі.

Тым часам у сакавіку набывае моц закон «Аб змене кодэксаў у пытаннях крымінальнай адказнасці», які ўводзіць крымінальную адказнасць за здраду дзяржаве ажно да смяротнага пакарання для чыноўнікаў і вайскоўцаў.

Юрысты падкрэсліваюць, што гэты закон не мае зваротнай сілы, то бок, у тых справах, якія ўжо вядуцца следствам або разглядаюцца ў судах, кіравацца ім будзе нельга. Яго дзеянне будзе распаўсюджвацца на новыя «злачынствы». Праўда, гаворачы аб здрадзе дзяржаве, адзначае Арцём Праскаловіч, трэба разумець, што ў цяперашніх умовах гэта, хутчэй, здрада Аляксандру Лукашэнку, а ніяк не інтарэсам Беларусі. Але ў першую чаргу, на думку юрыста, «закон накіраваны не на лаяльных дэмакратычнаму руху чыноўнікаў, а, хутчэй, на пошукі ворагаў сярод сваіх».

Разбор
«Здрада Лукашэнку, а не Беларусі». Новы закон уводзіць смяротнае пакаранне для чыноўнікаў
2023.03.14 21:43

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў