Мінфін Беларусі спадзяецца атрымаць другую частку расейскага крэдыту ў $ 500 млн да канца чэрвеня


Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў паведаміў, што Беларусь разлічвае атрымаць другі транш расейскага крэдыту ў памеры $ 500 млн да канца чэрвеня, перадае БелТА.

Юрый Селіверстаў.
Фота: Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

«Мы дамаўляліся на першае паўгоддзе, на другі квартал. Будзем спадзявацца, што да канца чэрвеня», – сказаў Селіверстаў.

Пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расейскай крэдыту ў памеры $ 1 млрд, было падпісана 21 снежня 2020 года. Першую частку крэдыту на $ 500 млн Міністэрства фінансаў атрымала ў канцы мінулага года – 30 снежня.

Hавiны
Расея прадаставіць Беларусі крэдыт на $ 1 млрд. Але выдасць яго часткамі
2020.12.21 18:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў