16 кастрычніка ў Стакгольме адбылося першае ў гісторыі Беларусі афіцыйнае вяселле пад нацыянальным сцягам у Народнай Амбасадзе ў Швецыі, паведаміў карэспандэнт «Белсату». Шлюб будзе афіцыйна зарэгістраваны ў Падатковым Упраўленні Швецыі.
Маладзёны Марыя і Арсень ажаніліся ў Стакгольме. Гэта першы выпадак, калі шлюб заключаецца ў беларускім Народным пасольстве.
Як расказаў «Белсату» чытач, адмысловы сцэнар і дызайн сертыфікату для маладых распрацавалі на аснове ілюстрацыі Вольгі Якубоўскай, пры ўдзеле Беларускай рады культуры.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка павіншаваў маладзёнаў праз відэазварот.
Цырымонію арганізавалі валанцёры Народнага пасольства Беларусі, а рэгістрацыю правёў былы міністр дэмакратыі Швецыі Енс Орбак. Шлюб афіцыйна зарэгістраваны ў шведскім падатковым агенцтве, які адказвае за збор нацыянальных падаткаў і кіраванне рэгістрацыяй насельніцтва.
АД belsat.eu