Адміністратара тэлеграм-каналу «23.34» Віктара Савашэвіча асудзілі на 11 гадоў калоніі


Адміністратар тэлеграм-каналу пра суддзяў «23.34» Віктар Савашэвіч асуджаны на 11 гадоў калоніі. Вырак вынес Менскі гарадскі суд. Аб гэтым паведамляе «Вясна». 

Віктара Савашэвіч.
Фота: «Вясна» spring96.org

Праваабаронцам 19 студзеня стала вядома, што ў Менскім гарадскім судзе агучылі вырак Віктару Савашэвічу, стваральніку і адміністратару тэлеграм-каналу пра суддзяў «23.34». Яму прызначылі пакаранне – 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паведамляецца, што працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Савашэвіча прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 6 арт.16 і ч. 3 арт.130 (Саўдзел у распальванні варожасці) КК. Вырак вынес суддзя Сяргей Хрыпач.

Апроч стварэння і адміністравання тэлеграм-каналу беларускіх суддзяў, Віктара Савашэвіча абвінавацілі таксама ў «пасобніцтве наўмысным дзеянням адміністратараў і ўдзельнікаў шэрагу іншых дэструктыўных тэлеграм-каналаў, якія накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці і якія пацягнулі цяжкія наступствы».

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў