Алег Талерчык: «Колькі зарабляе Азараў, не зарабляе ніводзін міністр Беларусі»


Ці вядомыя факты, што могуць сапсаваць рэпутацыю «ByPol»? Ці працягвае Аляксандр Азараў працаваць на рэжым Лукашэнкі? Як гэта, ахвяраваць 19 гадамі стажу ў пракуратуры – дзеля Беларусі? Госць праграмы «Шчыра кажучы» Алег Талерчык праходзіць паліграф.

– Вы пашкадавалі, што пайшлі з пракуратуры і не дацягнулі да пенсіі? – Не.

– Але наш паліграф мае сумневы. – Магчыма.

– Колькі ў вас ужо было выслугі?

– У мяне было амаль што 19 гадоў.

– Да пенсіі трэба, каб было 20.

– Не да пенсіі, а да права на пенсію.

– Да права на пенсію. Пенсія была б у 63 гады.

– Чаму сумневы?

– Ну, я ведаю, чаму. Калі я працаваў, то думаў, што я дапрацую вось гэтыя 20 гадоў і, напэўна, пайду з пракуратуры. Бо там праца, што была, яна не прыносіла людзям ніякага… Не рабіў зла, але і мала дабра рабіў. […] Калі былі пратэсты, я адназначна пастанавіў, што я мушу пайсці адтуль. Калі да нас прыйшоў Швед, ён даў загад усім кіраўнікам аддзелаў, упраўленняў, каб тыя, хто не згодныя, самі пайшлі адтуль, напісалі заяву.

– Ці даводзілася вам на працы ўдзельнічаць у палітычных справах? – Не.

Паліграф: ПРАЎДА. 



– Дзякуй Богу, не давялося. Я ўжо казаў, адзін раз мне прапанавалі паўдзельнічаць у касацыі, якая мелася адбыцца ў справе Пачобута, я адмовіўся тады.

– Вы давяраеце Аляксандру Азараву? – Не.

– Вы пайшлі з «ByPol», бо не атрымалі пасады ў Пераходным кабінеце? – Не.

Паліграф: ПРАЎДА.

– Вы зараблялі ў «ByPol»?

– Можна сфармуляваць, што зарабляў? Атрымліваў грошы.

Паліграф: ПРАЎДА.

– Колькі?

– Калі арганізацыя ўжо стала на свае ногі, гэта праз паўгода, можа, больш, я атрымліваў не менш за 2 тысячы еўраў. Было калісьці больш, калісьці так, менш не было.

– А колькі зарабляе Аляксандр Азараў?

– Я не ведаю, колькі ён зарабляе, ну, больш за мяне.

– Наколькі?

– Хай ён сам адкажа. Я адкажу так: столькі, колькі зарабляў Азараў, не атрымлівае ніводзін міністр у Беларусі. І я не ведаю, калі яшчэ будзе атрымліваць.



– На вашую думку, сярод чальцоў «ByPol» ёсць дзейныя супрацоўнікі КДБ?

– Не ведаю.

– У «ByPol» ёсць чальцы арганізацыі, якіх можна абвінаваціць у шпіянажы на КДБ?

– Не ведаю.

– То бок, нягледзячы на тое, што ўсе працаўнікі «ByPol» прайшлі паліграф, у вас няма ўпэўненасці, што насамрэч ніхто з іх не супрацоўнічае з КДБ?

– Я не лічу, што гэта панацэя. Ну, гэта значыць, дакладна, даваць стоадсоткавую інфармацыю. Я ведаю, што яго можна абысці, таму заключэнне паліграфа, даследаванне на паліграфе для мяне не ёсць канчатковым.

– Вам вядома дакладна, што на рэжым Лукашэнкі працуе Азараў?

– Не.

– Ці думаеце вы, што Аляксандр Азараў працягвае працаваць на рэжым Лукашэнкі?

Маўчыць.



– Вы не адказалі на гэтае пытанне. Чаму?

– Бо ў мяне ёсць свае суб’ектыўныя думкі, я прааналізаваў некаторыя дзеянні ўсіх чальцоў «ByPol», у тым ліку Азарава. Ёсць у мяне нейкія сумневы ў дачыненні некаторых асобаў, як і ў іх да мяне. Ну, я не хачу гэтага агучваць, бо я не маю доказаў. Я не маю доказаў, і тыя мае аналітычныя выкладкі – яны не відавочныя могуць быць для іншых. А «ByPol», пры ўсіх там недахопах, што існуюць, мае аўтарытэт сярод беларусаў. Многія беларусы спадзяюцца, што гэтая арганізацыя дапаможа знесці рэжым. Я не хачу вось сваімі паклёпамі, сваімі домысламі неяк так расчароўваць людзей.

– Але сёння насупраць мяне вы, а не адзін з чальцоў «ByPol», і мне цікава менавіта вашая суб’ектыўная думка.

– Я проста параю: ёсць адкрытыя крыніцы ў інтэрнэце. Можна пачытаць і пазнаёміцца, якая кар’ера была ў Аляксандра Азарава, з кім ён супрацоўнічаў, калі ён працаваў у ГУБАЗіКу, з кім ён супрацоўнічаў, з якімі структурамі, каб весці крымінальныя справы. І можна зрабіць свае высновы. Усё адкрыта.

А таксама: чым Пазняк лепшы за Ціханоўскую? Глядзіце ў поўным выданні «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).

 

Стужка навінаў