Гомельскага валанцёра Міронава правяраюць на фінансаванне экстрэмізму


Маці Іллі Міронава апублікавала адказ ад АУС Савецкага раёну Гомля на запыт Іллі пра прычыны ператрусу ў яго ўдома. З ліста вынікае, што Ілля Міронаў, імаверна, утрымліваецца ў СІЗА па падазрэнні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 КК РБ).

Паведамленне пра праверку Іллі Міронава аб фінансаванні экстрэмізму.
Фота: Валянціна Міронава/Facebook

Сям’я Міронавых перажыла некалькі вобшукаў за гэты год. Падчас аднаго з іх сілавікі вынялі каля 30 лістоў, якія Ілля атрымаў ад палітвязняў у адказ на свае.

Hавiны
Гомельскага валанцёра Іллю Міронава перавялі ў СІЗА
2021.10.03 14:49

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў