У Мінфіне Беларусі прызналі праблемы з паступленнямі сродкаў у бюджэт: дэфіцыт можа скласці 10 %


Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў заявіў у інтэрв’ю «Беларусь 1», што ў студзені – лютым бюджэт выконваўся дастаткова стабільна, але ў сакавіку сітуацыя пагоршылася.

«Цяпер плацяжы за сакавік паступаюць больш стрымана. Ёсць праблемы з абʼёмамі паступленняў ад тых сектараў, якія апынуліся пад санкцыямі і пакуль не перастроіліся: гэта экспарт калійных угнаенняў, экспарт нафтапрадуктаў», – адзначыў ён.

Паводле міністра, у выніку «прасядання» плацяжоў «адсоткаў 10 мы не дабяром, гэта бачна на сёння».

Hавiны
Лукашэнка дазволіў вяртаць пазыкі «недружалюбным» краінам у беларускіх рублях
2022.03.17 18:07

Селіверстаў таксама паведаміў, што па выніках перамоваў з Масквою было прапанавана частку плацяжоў па расейскіх крэдытах змясціць у тэрмінах на 5-6 гадоў наперад: «Мы маем перанос тэрмінаў, які дазволіць нам цяпер не адцягваць рэсурсаў на абслугоўванне абавязкаў і пагашэнне перад партнёрамі з Расеі».

Раней, у лютым 2022 года, Масква паабяцала дапамагчы Беларусі рэфінансаваць запазычанасці перад Расеяй на суму $ 1 мільярд. То бок цяпер гаворка не пра рэфінансаванне праз новы крэдыт, а проста пра адтэрмінаванне пагашэння крэдыту.

Hавiны
Самы глыбокі крызіс у гісторыі. Эканаміст Крук зрабіў прагноз аб лёсе беларускай эканомікі
2022.03.12 13:12

РР belsat.eu

Стужка навінаў