Памёр бацька палітвязня Міколы Статкевіча


Віктару Статкевічу было 97 гадоў. Пра ягоную смерць паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.

Віктар і Мікола Статкевічы ў 2015 годзе.
Фота: svaboda / X.com

Віктар Статкевіч сканаў 19 сакавіка, напісала жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч у сваім Facebook. Ці ўдалося неяк паведаміць сыну пра смерць бацькі, яна не ўдакладніла.

Статкевіч-старэйшы жыў у Баранавічах. У 2011 годзе, калі ягоны сын быў за кратамі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах, прызнаваўся, што перажывае за сына, часта плача. Баяўся, што не дажыве да вызвалення, аднак у 2015 годзе яны пабачыліся, калі спадара Міколу вызвалілі.

Палітык цяпер адбывае 14-гадовы тэрмін нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Больш за год палітвязня і ягоных сваякоў катуюць інкамунікада – поўным пазбаўленнем любых кантактаў, не толькі праз спатканні і тэлефонныя званкі, але і праз ліставанне.

Гісторыі
Роўна год няма вестак ад палітвязня Міколы Статкевіча – апошні ліст прыйшоў 9 лютага 2023 года
2024.02.09 07:33

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў