18 і 19 снежня яшчэ чацвёра асобаў у Беларусі атрымалі траўмы ў выніку падзення наледзі з дахаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў. Трое пацярпелых шпіталізавалі.
У Магілёве наледзь упала з даху пяціпавярховага жылога дому на вуліцы Грышына на 53-гадовую жанчыну. Яе шпіталізавалі.
У Гомлі шпіталізавалі 23-гадовую жанчыну, на якую ўпалі наледзь і снег з даху чатырохпавярховага будынку інтэрнату на праспекце Леніна.
Таксама на вуліцы Валатоўскай наледзь і снег упалі на дзвюх дзяўчынак – 11 і 10 гадоў. Адну з іх пасля агляду медыкаў шпіталізавалі.
18 снежня на праспекце Чарняхоўскага ў Віцебску з даху аднаго з дамоў на 39-гадовую жанчыну ўпала вялікая груда лёду і снегу. Уратаваць віцяблянку не ўдалося.
Якуб Хруст belsat.eu