news
Фота
Як змяніўся вобраз Ціханоўскай за 2020–24 гады, і як яна глядзіцца побач з іншымі лідаркамі
Вялікі падбор здымкаў Ціханоўскай розных гадоў і з рознымі замежнымі лідаркамі.
21.04.202415:00

Святлана Ціханоўская ўжо амаль чатыры гады – выбраная прэзідэнтка Беларусі. «Белсат» сабраў ейныя старыя і новыя здымкі, а таксама спытаў, што пра гэта думае стылістка.

Ціханоўская да 2020 года

Святлана Ціханоўская ў Парыжы, Францыя. Гэты здымак у 2020 годзе выкарыстоўвалі на першых пікетах для збору подпісаў. Фота: Светлана Тихановская / VK
Святлана Ціханоўская паказвае фота сябе ў 16 гадоў у Ірландыі ў сям’і Гэнры і Мар’ён Дынаў, якія яе тады прымалі ў госці. Гэтыя здымкі – найранейшыя з апублікаваных цяпер фота Ціханоўскай. Ірландыя. 14 ліпеня 2021 года. Фота: Белсат
16-гадовая Святлана Ціханоўская ў Ірландыі. 1996 год. Фота: Tomasz Sulima / Facebook
16-гадовая Святлана Ціханоўская ў Ірландыі. 1996 год. Фота: Tomasz Sulima / Facebook
16-гадовая Святлана Ціханоўская ў Ірландыі. 1996 год. Фота: Tomasz Sulima / Facebook
Сяргей і Святлана Ціханоўскія да 2020 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская (Піліпчук) нарадзілася 11 верасня 1982 года ў Мікашэвічах. З 12 гадоў ездзіла ў Ірландыю паводле праграмы «Дзеці Чарнобылю». Скончыла філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. У 2004-м выйшла замуж за тагачаснага ўладальніка мазырскага «55 club» Сяргея Ціханоўскага. Пераехала ў Гомель, працавала перакладчыцай з англійскай мовы.

Стылістка Ганна Прышывалка кажа «Белсату», што была прыемна здзіўленая, калі пабачыла фота Ціханоўскай у дзяцінстве: гэта «тонкая, зграбная, гарэзлівая і жыццярадасная дзяўчынка», класічны прагрэсіўны падлетак канца 1990-х, вобраз адпавядае ўзросту і часу.

Ціханоўская ў пачатку выбарчай кампаніі

Святлана Ціханоўская, адзін з першых афіцыйных здымкаў выбарчай кампаніі. Пачатак чэрвеня 2020 года. Фота: прадстаўлена прэс-службы Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская выходзіць з будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі пасля падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Менск, Беларусь. 15 траўня 2020 года. Фота: Уладзь Грыдзін / RFE/RL
Святлана Ціханоўская ў адным з першых відэазваротаў – пасля затрымання мужа ў Горадні. 30 траўня 2020 года. Скрыншот: MozgOn / Youtube
Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі і жонка зняволенага палітыка Сяргея Ціханоўскага Святлана Ціханоўская. Менск, Беларусь. 8 чэрвеня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Святлана Ціханоўская, кандыдат, кандыдатка, прэзідэнт, РБ, ЦВК, выбары-2020, Сяргей Ціханоўскі, палітык, прэзідэнцкія выбары, прэзідэнцкая кампанія, Менск, Беларусь Светлана Тихановская, кандидат, кандидатка, ЦИК, прэзидэнт, выборы-2020, Сергей Тихановский, политик, выборы президента, президентские выборы, президентская кампания, Минск, Беларусь
З чэрвеня 2020 года на пікетах Ціханоўскай выкарыстоўваліся такія кардонныя фігуры з фота Ціханоўскай. Пікет Святланы Ціханоўскай у Горадні, Беларусь. 1 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат

Сяргей Ціханоўскі праславіўся як блогер і аўтар каналу «Страна для жизни». Святлана доўгі час была хатняю гаспадыняю, гадавала дзяцей – сына Карнея і дачку Агнію. У 2020 годзе Сяргей абвясціў пра жаданне балатавацца ў прэзідэнты. Калі яму адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы (пасадзіўшы пад арышт), рэгістравацца пайшла жонка. Святлана Ціханоўская не спыніла кампаніі, калі мужа зноў кінулі за краты і калі сталі пагражаць дзецям. Хоць і казала раз за разам, што вымушаная гэта рабіць і што не адчувае сябе харызматычнаю.

Тое, як Ціханоўская выглядала перад выбарамі, жывучы ў ролі жонкі і маці, стылістка называе «класічнай і характэрнаю карцінаю для нашых шыротаў»: жанчына з галавою сыходзіць у выхаванне дзяцей і цалкам аддае сябе сям’і, «забівае на сябе» і не надта намагаецца мець модную прычоску ці трэндавае адзенне. Але ў тагачаснай Ціханоўскай суразмоўца бачыць не толькі стому і «лёгкі налёт пафігізму», але і цеплыню, утульнасць.

Ціханоўская пасля аб’яднання штабоў

Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала пасля аб’яднання выбарчых штабоў: Ціханоўскай, якую зарэгістравалі, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якіх не зарэгістравалі кандыдатамі. Менск, Беларусь. 16 ліпеня 2020 года. Фота: Виктор Бабарико / Telegram
Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава на прэс-канферэнцыі пасля аб’яднання штабоў. Менск, Беларусь. 17 ліпеня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Святлана Ціханоўская на пікеце ў Менску, Беларусь. 19 ліпеня 2020 года. Фота: Цімур Котаў / Белсат
Святлана Ціханоўская, пазнейшае афіцыйнае фота выбарчай кампаніі. Ліпень 2020 года. Фота: Strana_official / Telegram
Святлана Ціханоўская з лістом ад прыхільнікаў з Рэчыцы. 26 ліпеня 2020 года. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
Другі тэлевыступ Святланы Ціханоўскай у якасці кандыдаткі на прэзідэнцтва. 28 ліпеня 2020 года. Скрыншот: tvr.by
Святлана Ціханоўская і Ганна Красуліна пасля сустрэчы з маці і сяброўкаю палітвязня Змітра Фурманава, якія трымалі галадаванне каля Следчага ізалятару на Валадарскага ў Менску, Беларусь. 27 ліпеня 2020 года. Фота: Цімур Котаў / Белсат
Святлана Ціханоўская галасуе на прэзідэнцкіх выбарах. Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 года. Фота: Белсат

Святлану Ціханоўскую падтрымалі штабы Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якіх не дапусцілі да выбараў. Кампанія Ціханоўскай збірала вялізныя мітынгі ў шматлікіх гарадах Беларусі. Праграма Ціханоўскай была простая: спыніць гвалт, вызваліць палітычных вязняў, правесці новыя дэмакратычныя выбары. Паводле незалежных падлікаў, Ціханоўская перамагла ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў з не менш як 56 % галасоў.

Ганна Прышывалка адзначае трансфармацыю вобразу Ціханоўскай у час выбарчай кампаніі, але не ведае, займаліся ёю стылісты менавіта тады, ці проста нешта падказалі больш медыйныя паплечніцы Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала. Улюбёныя вобразы Ціханоўскай таго часу ў суразмоўцы – з фотасесіі дуэту фатографаў «Kanapleidiki» (белая кашуля і чорная спадніца, як на менскім мітынгу 19 ліпеня 2020 года) і са дня выбараў. Стылістка бачыць, што ад гэтага вобразу з пастэльнымі тонамі і лёгкімі кудзерамі «сыходзіць такое святло, столькі жаноцкасці, неймаверны вайб».

«Ведаеце, гэта такі сапраўды сімвал, амазонка, – кажа Ганна Прышывалка пра Ціханоўскую ў час выбарчай кампаніі. – Моцная, але неймаверна прыцягальная, вельмі шмат жаноцкасці і ў той жа час нейкай матчынай цеплыні ўва ўсім гэтым. То бок сапраўды жанчына, якая ўвасабляе сімвал, лідарства, які наш народ палюбіў, якому наш народ паверыў і за якім гатовы быў ісці».

Аляксандр Лукашэнка не прызнаў паразы, распачаў масавыя рэпрэсіі. Святлану Ціханоўскую прымусова вывезлі ў Літву. Адтуль яна спрабавала кіраваць пратэстамі, стала прэзентаваць Беларусь на міжнароднай арэне. У выгнанні і ў новым статусе змяніліся як імідж Ціханоўскай (яна стала больш строга апранацца, пастрыглася карацей і перастала завязваць валасы ў хвост), гэтак і тон ейных выказванняў (на куды больш рэзкі і ўпэўнены).

Ціханоўская ў першыя месяцы эміграцыі

Святлана Ціханоўская дае інтэрв’ю «Белсату». Вільня, Літва. 21 жніўня 2020 года. Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская. Здымак з ейнага Telegram-каналу, які тады насіў назву «Пул первой» паводле аналогіі з ананімным Telegram-каналам «Пул первого», які выконвае функцыі прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі. Вільня, Літва. 3 верасня 2020 года. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Варшаву, Польшча. 9 верасня 2020 года. Фота: Саша Альтэр / Белсат
Святлана Ціханоўская і Леся Руднік, якая падарыла Ціханоўскай карціну Людмілы Хрысцесевей, беларускай мастачкі са Швецыі. Стакгольм, Швецыя. 17 верасня 2020 года. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
Святлана Ціханоўская. 27 верасня 2020 года. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
Святлана Ціханоўская. 27 верасня 2020 года. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Брусель, Бельгія. 12 снежня 2020 года. Фота: Светлана Тихановская / Telegram
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Берлін, Нямеччына. 14 снежня 2020 года. Фота: Светлана Тихановская / Telegram

 

Стылістка станоўча ацэньвае працу калегі над вобразам Ціханоўскай у эміграцыі: «Праца зробленая якасна, вельмі прадумана». Акуратны афіцыйны стыль, які адпавядае дзейнасці і пасылу. Асабліва суразмоўца адзначае стрыжку, якая «вельмі моцна збірае вобраз». Ціханоўская ўжо асацыюецца з прамым карэ без грыўкі на каштанавых валасах – гэта ейны фірмовы знак.

Ціханоўская ў 2021 годзе

Святлана Ціханоўская падчас здымак адмысловага рэпартажу «Белсату». Вільня, Літва. Травень 2021 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Святлана Ціханоўская падчас здымак адмысловага рэпартажу «Белсату». Вільня, Літва. Травень 2021 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Прэм’ер-міністр Люксембургу Ксавіе Бэтэль, Святлана Ціханоўская і Франак Вячорка. Люксембург. 21 чэрвеня 2021 года. Фота: Luc Deflorenne / SIP
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з Джо Байдэнам у Белым доме. Вашынгтон, ЗША. 28 ліпеня 2021 года. Фота: POTUS / Twitter
Святлана Ціханоўская з працоўным візітам у Берліне, Нямеччына. 10 лістапада 2021 года. Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Варшава, Польшча. 9 снежня 2021 года. Фота: Саша Альтэр / Белсат
Запіс навагодняга віншавання Святланы Ціханоўскай. Вільня, Літва. 22 снежня 2021 года. Фота: Белсат

У 2021 годзе вулічныя пратэсты ў Беларусі былі здушаныя. Ціханоўская не называла сябе абранаю прэзідэнткай, але стала фактычнай лідаркаю дэмакратычных сілаў. За мяжой яе прымалі на тым жа ўзроўні, што кіраўнікоў дзяржаваў. Яна настойвала на міжнародным ціску на рэжым Лукашэнкі, дамагалася санкцыяў супраць рэжыму і дапамогі беларусам. Ціханоўская стала ўсё часцей ужываць беларускую мову, казаць пра нацыянальныя каштоўнасці.

Ганна Прышывалка прызнае, што да канца 2023 года вобразы Ціханоўскай здаваліся ёй не надта актуальнымі, з нятрэндавымі дэталямі. Кажа, калі можна ўжо было насіць жакеты больш вольнага пакрою з паднятай і пашыранай лініяй пляча, калі былі актуальныя «якбы мужчынскія» кашулі і больш доўгія порткі са стрэлкамі ці паляцца, Ціханоўскую працягвалі апранаць у цесныя жакеты, блузкі з «абацкім» каўнерам, кароткія порткі, якія абцягваюць ногі… І набор вобразаў у першыя гады быў абмежаваны.

Суразмоўца падкрэслівае: гэта не было кепска, але і не было суперактуальна. Як на прыёме ў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў 2021-м: набліжаныя да Ціханоўскай маглі дазволіць сабе больш пышныя строі, Святлана ж выглядала вельмі стрымана і сціпла, вельмі акуратна.

Ціханоўская ў 2022 годзе

У дзень пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Святлана Ціханоўская была з візітам у Францыі, выступіла перад беларускай і ўкраінскай дыяспарамі, а таксама запісала зварот да кіраўніцтва Узброеных сілаў Беларусі з заклікам не выконваць злачынных загадаў. 24 лютага 2022 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з работнікамі Цэнтру беларускай салідарнасці і дзецьмі ўцекачоў з Беларусі і Украіны. Варшава, Польшча. 24 сакавіка 2022 года. Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская на Маршы свабоды з нагоды Дня Волі. Варшава, Польшча. 26 сакавіка 2022 года. Фота: Света Фар / Белсат
Святлана Ціханоўская ў студыі «Белсату». Варшава, Польшча. 26 сакавіка 2022 года. Фота: Белсат
Выступ Святланы Ціханоўскай у літоўскім Сейме. Вільня, Літва. 24 траўня 2022 года. Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі Варшавы каля Беларускага моладзевага хабу. Варшава, Польшча. 4 ліпеня 2022 года. Фота: Жора Ройтбард / Белсат
Святлана Ціханоўская выступае на канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь» у Вільні, Літва. 8 жніўня 2022 года. Фота: Белсат

З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне Ціханоўская стала яшчэ больш рашучай у выказваннях адносна Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна (хоць першы час па выбарах пазбягала антыпуцінскай рыторыкі і заклікала Пуціна спыніць падтрымліваць Лукашэнку), звярталася да вайскоўцаў Беларусі з заклікамі не выконваць злачынных загадаў, выступала з падтрыманнем Украіны. У жніўні склікала Аб’яднаны пераходны кабінет – фактычна ўрад у выгнанні. У кастрычніку стала называць сябе абранаю прэзідэнткаю.

Ганна Прышывалка мае тэорыю: магчыма, Ціханоўская апраналася сціпла, бо так і было задумана, каб не было абурэння тым, што Ціханоўская марнуе грошы на адзенне. Суразмоўца згадвае, якое абурэнне было, калі на навагоднім відэазвароце ў канцы 2022 года Ціханоўская сядзела з кубкам за 22 еўры.

Стылістцы больш падабаюцца вобразы Ціханоўскай, дзе падкрэсленыя жаноцкасць і лёгкасць. Але такія былі пераважна перад выбарамі, цяпер такія рэдка відаць.

Ціханоўская ў 2023 годзе

Святлана Ціханоўская. Вільня, Літва. 9 лютага 2023 года. Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская дае інтэрв’ю «Белсату». Вільня, Літва. 21 лютага 2022 года. Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Злучанага Каралеўства Борысам Джонсанам. 7 сакавіка 2023 года. Лондан, Злучанае Каралеўства. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская на канферэнцыі «Новая Беларусь». Варшава, Польшча. 6 жніўня 2023 года. Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з віцэ-прэзідэнткай «Google» у справе публічнай палітыкі і сувязяў з урадамі ў Еўропе Анэтэ Крэбэр-Рыль і віцэ-прэзідэнткай «YouTube» у справе сувязяў з урадамі Лэслі Мілер. Мюнхенская канферэнцыя аб бяспецы, Нямеччына. 19 лютага 2023 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская ў відэазвароце. 12 верасня 2023 года. Скрыншот: Светлана Тихановская / Telegram
Запіс навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай. Снежань 2023 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Цягам 2023 года Ціханоўская займалася кансалідацыяй дэмакратычных сілаў і спробамі наладзіць стасункі з Украінаю, бараніла інтарэсы беларусаў у выгнанні і настойвала на ўзмацненні санкцыяў супраць рэжыму, запусціла кампанію за еўрапейскі выбар беларусаў і прасоўвала праект «Пашпарт Новай Беларусі»… Разам з тым Ціханоўская не здабыла ўплыву на сітуацыю ў самой Беларусі, а дэмакратычныя сілы не знайшлі шляхоў спынення рэпрэсіяў і вызвалення палітвязняў.

Стылістка бачыць, што цяпер адбываецца трансфармацыя вобразу Ціханоўскай: сілуэты становяцца больш актуальныя, у вобраз пачынаюць акуратна дадаваць аздобы, з’яўляюцца кантрасныя колеры, якія пасуюць Святлане.

Ціханоўская ў 2024 годзе

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Сейм і Сенат Рэспублікі Польшча. Варшава, Польшча. 9 студзеня 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Шыман Галоўня, АПК, Святлана Ціханоўская, Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай, афіцыйны візіт прэзідэнткі Беларусі, Сейм Польшчы, Сенат, палітыкі, Варшава, Польшча, Беларусь-Польшча, Польшча-Беларусь
Намеснік дырэктаркі «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі і дырэктарка «Белсату» Агнешка Рымашэўская-Гузы сустрэліся са Святланаю Ціханоўскаю падчас ейнага візіту ў Варшаву, Польшча. 8 студзеня 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Агнешка Рамашэўская-Гузы, Аляксей Дзікавіцкі, Святлана Ціханоўская, дырэкцыя Белсату, абраная прэзідэнтка Беларусі, тэлеканал, узнагароды, узнагарода «Знак Гонару» дэмакратычных сілаў, візіт, Варшава, Польшча
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з арганізацыямі беларускай грамадзянскай супольнасці ў варшаўскім Цэнтры беларускай салідарнасці. Варшава, Польшча. 10 студзеня 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Святлана Ціханоўская, Аб’яднаны пераходны кабінет, ЦБС, беларуская грамадзянская супольнасць, беларусы ў Польшчы, інтарэсы беларусаў за мяжой
Святлана Ціханоўская на адкрыцці памятнага знаку ў гонар Францішка Скарыны ў Празе, Чэхія. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская наведвае калыску дэмакратыі – Агору ў Афінах, Грэцыя. 12 красавіка 2024 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла і Святлана Ціханоўская. Атава, Канада. 14 красавіка 2024 года. Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністр Канады Жустэн Трудо на сустрэчы ў Атаве. 16 красавіка 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У 2024 годзе Ціханоўская працягвае рабіць прыблізна тое жа, што і ў 2023-м: хоць не можа наўпрост змяніць сітуацыі ў Беларусі, намагаецца адстойваць інтарэсы беларусаў і дамагацца ціску на рэжым Лукашэнкі, рэпрэзентуе Беларусь на міжнароднай арэне і спрабуе зрабіць так, каб Беларусь не выпала з парадку дня дэмакратычнага свету.

Ганна Прышывалка называе свае ўлюбёныя строі Ціханоўскай: белы ці чорны касцюмы з фуксіеваю блузкаю (як на загалоўным фота з візіту на саміт «Вялікай сямёркі» ў Італіі і як на фота з нядаўняга візіту ў Канаду), блакітны з белаю блузкаю (як на канферэнцыі «Новая Беларусь» у 2023 годзе), пыльна-ружовы з белаю блузкаю (як на відэазвароце ў верасні-2023).

Ціханоўская і замежныя палітычныя лідаркі

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і Святлана Ціханоўская. Берлін, Нямеччына. 6 кастрычніка 2020 года. Фота: Jesco Denzel / Bundespresseamt
Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн. Капэнгаген, Данія. 24 кастрычніка 2020 года. Фота: Statsministeriet / X
Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд і Святлана Ціханоўская. Таллін, Эстонія. 31 траўня 2021 года. Фота: Белсат
Прэм’ер-міністарка Швецыі Магдалена Андэшан і Святлана Ціханоўская. Стакгольм, Швецыя. 1 снежня 2021 года. Фота: tsikhanouskaya.org
Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду і Святлана Ціханоўская. Ратэрдам, Нідэрланды. 31 траўня 2022 года. Фота: Franak Viačorka / Facebook
Мая Санду, Святлана Ціханоўская
Прэм’ер-міністарка Фінляндыі Санна Марын і Святлана Ціханоўская. Хельсінкі, Фінляндыя. 13 снежня 2022 года. Фота: Lauri Heikkinen / Finnish Government / Flickr
Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен. Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, Нямеччына. 18 лютага 2023 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская і лідарка Дэмакратычнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлоўсі. Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, Нямеччына. 19 лютага 2023 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мэлёні. Рым, Італія. 7 ліпеня 2023 года. Фота: Italian Government Presidency of the Council of Ministers / Tsikhanouskaya.org
Прэзідэнтка Славеніі Наташа Пірц Мусар і Святлана Ціханоўская. Блэд, Славенія. 29 жніўня 2023 года. Фота: CabinetBelarus / Telegram
Старшыня Еўрапейскага парламенту Рабэрта Мэтсаля і Святлана Ціханоўская. Страсбур, Францыя. 14 верасня 2023 года. Фота: Tsikhanouskaya.org
Прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце і Святлана Ціханоўская. Вільня, Літва. 23 кастрычніка 2023 года. Фота: Прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністарка Латвіі Эвіка Сілыня. Рыга, Латвія. 27 лістапада 2023 года. Фота: tsikhanouskaya.org
Святлана Ціханоўская, прэм’ер-міністарка Латвіі, Эвіка Сілыня, працоўны візіт у Рыгу
Святлана Ціханоўская і спікерка кіпрскага парламенту Аніта Дымітрыў. Нікасія, Кіпр. 10 красавіка 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Грэцыі Катэрына Сакелярапулю. Афіны, Грэцыя. 13 красавіка 2024 года. Фота: presidency.gr
Святлана Ціханоўская і міністарка замежных справаў Нямеччыны Аналена Бэрбак на саміце «Вялікай сямёркі». Капры, Італія. 18 красавіка 2024 года. Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская правяла безліч сустрэчаў з замежнымі лідарамі – прэзідэнтамі, прэм’ерамі і міністрамі. Сярод іх было нямала жанчын – ёсць магчымасць параўнаць, як глядзіцца выбраная прэзідэнтка Беларусі і як глядзяцца лідаркі дэмакратычных краінаў. На думку стылісткі, Ціханоўская глядзіцца «вельмі і вельмі на ўзроўні» побач з замежнымі палітыкамі.

Агляд
Ад шнуркоў-бранзалетаў да шыкоўных гадзіннікаў: разбіраем гардэроб беларускіх дэмсілаў
2024.04.01 19:19

Алесь Наваборскі belsat.eu