Затрымалі жонку арыштаванага былога міліцыянта Кулакоўскага


Снайперы на даху ЦІП на вул Акрэсціна ў Менску.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Юлію Кулакоўскую папрасілі прыехаць да ізалятару на Акрэсціна, каб перадаць мужу неабходныя лекі, паведамляе «Новы час» са спасылкай на знаёмых затрыманай.

Спадарыні дазволілі зайсці, але назад яна ўжо не выйшла. Па папярэдняй інфармацыі, жанчыну адвезлі ў Цэнтральнае РУУС Менску.

16:05. Юлію Кулакоўскую – жонку зняволенага былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага – вызвалілі.

Дзмітрыя Кулакоўскага 20 траўня асудзілі на 15 дзён арышту за «непадпарадкаванне». Гэта адбылося на наступны дзень пасля выхаду перадачы «Белсату», у якой сярод іншых удзельнічалі Дзмітрый і Юлія.

Абноўлена
У Менску зноў затрымалі былога міліцыянта Кулакоўскага, які звольніўся пасля 9 жніўня
2021.05.20 17:37

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў