Выданне «Медуза» паведамляе, што адначасова з канцэнтрацыяй расейскіх войскаў на мяжы з Украінай вярбоўшчыкі пачалі набіраць групы наймітаў для «баявой камандзіроўкі ў Данбас».
Якія задачы перад імі будуць стаяць, невядома.
Адна з крыніцаў «Медузы», былы найміт ПВК Вагнэра Ягор, распавядае, што кампанія вербавання пачалася восенню. Вярбоўшчык прапанаваў Ягору заробак у 240 тысяч расейскіх рублёў у месяц, падрыхтоўка мусіць праходзіць пад Растовым на базе Мінабароны РФ. На думку Ягора, такога шырокага набору на «ўкраінскі кірунак» не было ўжо некалькі гадоў.
«Думаю, цяпер самая актыўная з 2014 года [кампанія па найму]», – кажа суразмоўца «Медузы», спасылаючыся на свой досвед і размовы з іншымі наймітамі.
Па інфармацыі «Медузы», прапанову паехаць у «аплатную камандзіроўку ва Украіну» з канца лістапада 2021 года атрымалі не толькі прафесійныя найміты, але і шараговыя ўдзельнікі канфлікту ў Данбасе. Ідзе набор і сярод жыхароў падкантрольных ДНР і ЛНР тэрыторыяў Данбасу, якія маюць баявы досвед.
Hавiны
«Мы прывыклі жыць у вайне». Як у Кіеве ўспрымаюць пагрозу расейскага ўварвання
2021.12.21 10:44
- Цягам лістапада ў шэрагу аўтарытэтных заходніх выданнях з’явіліся публікацыі, дзе са спасылкаю на звесткі спецслужбаў даводзілася, што Расея канцэнтруе свае войскі на мяжы і плануе вялікі наступ на тэрыторыю Украіны. Паводле спецслужбаў, Расея рыхтуецца атакаваць пры канцы студзеня – у пачатку лютага 2022 года.
- У пачатку снежня заходнія медыі распавялі, што ў маштабным уварванні ва Украіну могуць быць задзеяныя да 175 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Выданне «Bild» нават апублікавала мапу пуцінскага наступу і паведаміла, што план-максімум Крамля – захапіць ⅔ тэрыторыі Украіны, у тым ліку Кіеў.
- 29 лістапада на нарадзе ў Міністэрстве абароны Аляксандр Лукашэнка паабяцаў быць на баку Расеі ў выпадку вайны з Украінай: «Яны выдатна разумеюць: калі яны зноў развяжуць вайнушку на Данбасе ці недзе на мяжы з Расеяй, Беларусь убаку не застанецца. І зразумела, на чыім баку будзе Беларусь».
Аналітыка
Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў расейска-ўкраінскі канфлікт
2021.12.09 14:30
РР belsat.eu