Ціханоўская сустрэлася з Дудам і Наўседам


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам сітуацыю ў Беларусі. Аб гэтым «Белсату» паведамілі ў Офісе Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Анджэем Дудам і Гітанасам Наўседам. Варшава, 23 студзеня 2023 года. Фота прадстаўлена Офісам Ціханоўскай.

23 студзеня Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Сустрэча адбылася ў Варшаве пасля ўрачыстай цырымоніі з нагоды гадавіны паўстання Кастуся Каліноўскага 1863 года. Паведамляецца, што бакі абмеркавалі ролю нацыянальнай ідэнтычнасці.

Святлана Ціханоўская, таксама, распавяла, наколькі важная асоба Каліноўскага для беларусаў і беларускай гісторыі. Таксама палітычныя лідары абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і спосабы дапамогі беларускім актывістам і рэпрэсаваным.

Раней паведамлялася, што 22 студзеня, у гадавіну пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага Ціханоўская наведала могілкі Росы ў Вільні, дзе пахаваныя героі нацыянальна-вызвольнага паўстання, і выступіла з прамовай.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў