Бацька палітвязня Залатарова арыштаваны шосты раз запар


Сілавікі чарговы раз перазатрымалі Міхаіла Лапунова, бацьку аднаго з самых маладых палітвязняў Мікіты Залатарова. Мужчыну арыштавалі шосты раз запар, паведамляюць гомельскія праваабаронцы.

Міхаіл Лапуноў, бацька палітвязня Мікіты Залатарова.
Фота: АВ / Белсат

Яшчэ адзін суд над Міхаілам Лапуновым, бацькам палітзняволенага Мікіты Залатарова,  адбыўся 23 кастрычніка ў Гомлі. Справу гэтым разам разглядала суддзя Таццяна Волкава, якая асудзіла мужчыну шосты раз запар паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ («Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Вынік гэтага судовага паседжання пакуль не вядомы, але відавочна, што мужчыну чарговы раз пакаралі арыштам. Пасля адбыцця пятага 15-содневага арышту яго так і не выпусцілі з ізалятару.

Міхаіл правёў за кратамі ўжо 75 содняў. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Сын Міхаіла Мікіта Залатароў – адзін з самых маладых, каго затрымалі пасля пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і засудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу – за тое, што ён нібыта напаў на працаўніка СІЗА і пагражаў ягоным родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў зняволення.

Гісторыі
«Татачка, чаму я тут сяджу? Калі мяне выпусцяць?» Бацька 16-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова – пра зняволенне сына
2021.04.17 08:51

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў