Моцны снег і вецер парушыў электразабеспячэнне каля 300 паселішчаў, паведамляе Міністэрства энергетыкі. Найбольш пацярпелі Менская і Гомельская вобласці.
За мінулыя содні электразабеспячэнне ўзнавілі ў 285 мясцовасцях, яшчэ 17 пакуль застаюцца без святла.
«Найбольшая колькасць адключэнняў адзначаная ў Менскай і Гомельскай вобласцях. Асноўнаю прычынаю парушэнняў электразабеспячэння стаўся моцны вецер, а таксама наліпанне снегу на правады», – паведамляе Мінэнерга ў сваім тэлеграм-канале.
У рамонце электрасетак задзеяныя больш за 250 адмыслоўцаў і каля 100 адзінак тэхнікі.
Сёння ў Беларусі зноў чакаецца моцны вецер, яго парывы будуць сягаць 20 м/с, а на паўднёвым захадзе – да 24 м/с. Сіноптыкі абвесцілі штармавое папярэджанне.
З увагі на непагадзь 23 лістапада энергетыкі перайшлі на рэжым павышанай гатовасці. Напярэдадні амаль па ўсёй краіне ішоў моцны снег з парывістым ветрам.
Сцяпан Кубік belsat.eu