Расея ўчыніла чарговую паветраную атаку на Украіну. Ёсць пацярпелыя


У ноч на 25 студзеня Расея нанесла ўдары па гарадах Украіны з выкарыстаннем дронаў-камікадзэ «Shahed» і ракетаў С-300.

Расея атакавала Адэсу ўдарнымі дронамі, 25 студзеня 2024 года.
Фота: Головне управління ДСНС України в Одеській області / Facebook

Паводле Паветраных сілаў ЗСУ, 14 ударных беспілотнікаў «Shahed» былі запушчаныя з ваколіцаў Прыморска-Ахтарску і мысу Чаўда (Крым). 11 з 14 дронаў былі збітыя супрацьпаветранай абаронай у межах Адэскай і Мікалаеўскай вобласцяў.

Акрамя таго, расейцы запусцілі пяць ракетаў С-300, чатыры з іх у кірунку Харкава.

Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр паведамляе, што ў Адэсе ёсць «прылёты» ў прамысловыя аб’екты, пашкоджаныя жылыя будынкі і цывільная інфраструктура. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі дзве асобы.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў