Прэмʼера на «Белсат DOC»: дакументальны фільм «Беларускі працэс»


На Ютуб-канале «Белсат DOC» 26 сакавіка выйшла прэмʼера дакументальнай стужкі Максіма Буйніцкага «Беларускі працэс».

У фільме стваральнікі паказваюць гісторыі людзей, якія сталі ахвярамі катаванняў у беларускіх турмах падчас здушэння рэвалюцыі 2020 году, і цяпер імкнуцца пераадолець траўматычны досвед, а таксама дабіваюцца суда для сваіх катаў.

Скрыншот з дакументальнага фільму «Беларускі працэс». Крыніца: Белсат
Скрыншот з дакументальнага фільму «Беларускі працэс». Крыніца: Белсат
Скрыншот з дакументальнага фільму «Беларускі працэс». Крыніца: Белсат

У фільме здымаліся Вольга Паўлава, Андрэй Данілеўскі, Кацпер Сяніцкі. Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Максім Буйніцкі. Фільм зʼяўляецца вытворчасцю Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і фонду «Беларусь будучыні».

Аўтар фільму Максім Буйніцкі нарадзіўся ў Бабруйску ў 1981 годзе. Вучыўся спецыяльнасці «Рэжысура драмы» у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, адкуль быў выключаны пасля перформансу на Дзень Волі – 2004.

У 2012 скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатру, кіно і тэлебачання па спецыяльнасці «Рэжысура мастацкага фільму». Ва Украіне зняў некалькі кароткаметражных фільмаў, адзначаных узнагародамі на фестывалях. Пасля навучання вярнуўся ў Беларусь, некалькі разоў быў арыштаваны. У 2022 годзе ўдзельнічаў у польскай праграме для кінатворцаў Film Bridge Belarus, у рамках якой зняў свой першы дакументальны фільм «Дзённік Анастасіі» і распачаў працу над мастацкім фільмам пра спатканне беларуса і ўкраінкі падчас вайны.

belsat.eu

Стужка навінаў