Гомельскі суд скасаваў прызнанне твораў Дунін-Марцінкевіча экстрэмісцкімі


Са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў упершыню выключылі адзін пункт. Гаворка пра зборнікі твораў Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, паведамляюць праваабаронцы «Вясны» з Берасця. 

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. 1863 год.
Фота: Антон Прушынскі

Паўгода на сайце Міністэрства інфармацыі значылася, што творы Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча – экстрэмісцкія матэрыялы» згодна з рашэннем Жыткавіцкага суда за 8 лістапада 2023 года. Але цяпер замест кніг напісана «адменена» і ўдакладняецца: рашэнне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года.

«На гэты момант гэта першы (і адзіны) прыклад таго, калі ўлады перадумалі і адмянілі рашэнне аб прызнанні чаго-небудзь экстрэмісцкімі матэрыяламі. Больш прыкладаў адмены ў спісе няма», – адзначаюць праваабаронцы.

Каментар
Дунін-Марцінкевіча ў XIX ст. пераследавалі за тыя ж радкі, што цяпер назвалі «экстрэмізмам»
2023.08.17 18:32

Паводле заявы пракуратуры Менску, экстрэмісцкімі матэрыяламі былі прызнаныя прадмова Язэпа Янушкевіча да кнігі, а таксама тэксты твораў «Плывуць вятры», «Гутарка старога дзеда», што прыпісваюцца Дунін-Марцінкевічу, і залучаныя ў заключную частку пад назваю «Dubia» серыі «Беларускі кнігазбор» Выбраныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

Вершы «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда» былі напісаныя класікам беларускай літаратуры ў часе змагання з расейскімі царскімі ўладамі.

У XIX стагоддзі ўлады Расейскай імперыі пераследавалі Дунін-Марцінкевіча за тыя ж радкі, якія сёння ўлады Беларусі назвалі экстрэмісцкімі: за «Гутарку старога дзеда». Прачытаць верш у правапісе арыгіналу можна тут.

Каментар
Коўшык: Дунін-Марцінкевіч стаў экстрэмістам для злачыннага рэжыму, а не для беларусаў
2023.08.17 16:04

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў