Экс-супрацоўнікаў дзяржтэлеканалу АНТ, якія страйкавалі падчас пратэстаў каля будынку АНТ і СТБ, выклікаюць на допыты ў Следчы камітэт. Пра гэта паведамляць праваабаронцы «Вясны».
Некалькі былых работнікаў тэлеканалу АНТ паведамілі, што 24 і 25 чэрвеня на мабільныя тэлефоны экс-супрацоўнікаў пачалі тэлефанаваць са Следчага камітэту і запрашаць на допыты ў якасці сведак па неназванай крымінальнай справе. Хтосьці атрымаў позвы па пошце.
Усяго вядома аб прыкладна двух дзясятках падобных выклікаў у СК.
Некаторыя экс-супрацоўнікі ўжо былі на допытах. З іх узялі падпіску аб неразгалошванні.
Па прыкладным ацэнак экс-супрацоўнікаў АНТ, пасля 9 жніўня з канала сышло каля 80 чалавек, у тым ліку тых, хто супрацоўнічаў з ім пазаштатна.
Улічваючы, што ўсяго на канале працавала менш за 300 чалавек, звольніўся прыкладна кожны трэці. Былыя работнікі АНТ сцвярджаюць, што заявы на звальненне напісала большасць журналістаў.
Нагадаем, што супрацоўнікі дзяржаўных тэлеканалаў выйшлі 17 жніўня 2020 года на страйк з заклікам спыніць гвалт і паказаць рэальныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі пасля 9 жніўня.
Тады перад будынкамі АНТ і «Белтелерадыёкампаніі» сабраліся некалькі соцень працаўнікоў і звычайных людзей, якія прыйшлі падтрымаць іх.
Супрацоўнікі хацелі выклікалі на размову кіраўніка БТ Івана Эйсманта, але ён так і не выйшаў да пратэстоўцаў.
АД, belsat.eu