Нямецкі ўніверсітэт Пфорцхайма (Pforzheim University) спыняе партнёрскія адносіны з БДУІР з-за пераследу студэнтаў і выкладчыкаў з боку адмістрацыі, паведамляе ініцыятыва «Честные люди».
Пагадненне аб супрацоўніцтве дзейнічала больш за 10 гадоў.
Цяпер два студэнта і выкладчыца БДУІРа Вольга Філатчанкава прызнаныя палітзняволенымі, 18 студэнтаў адлічаны па палітычным матывам, 6 выкладчыкаў згубілі працу з-за сваё грамадзянскай пазіцыі, а 57 атрымалі вымовы або заўвагі.
Усяго, паводле апошніх звестак, 1465 студэнтаў і выкладчыкаў сталі ахвярамі рэпрэсій або сутыкнуліся з ціскам унутры ўніверсітэта.
Да гэтага аб рашэнні замарозіць адносіны з беларускімі партнёрамі распавялі ў Енскім і Брэменскім універсітэтах Германіі.
АД, belsat.eu