Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі пашырыла спіс прафесіяў, па якіх замежнікі змогуць працаваць у нашай краіне ў 2024 годзе.
Пастанова Мінпрацы №52 ад 19 снежня 2023 года з пералікам прафесіяў уступае ў сілу 1 студзеня 2024 года. У яго ўключаныя 20 працоўных прафесіяў і 15 пасадаў службоўцаў:
Уладкавацца па прафесіях з гэтага спісу замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства цяпер змогуць у спрошчаным парадку – пра сваё жаданне прыступіць да працы пры згодзе працадаўцы трэба будзе проста паведаміць у органы ўнутраных справаў. Атрымліваць спецыяльны дазвол не трэба. Таксама ў дачыненні да прафесіяў і пасадаў са спісу не будуць ужывацца абмежаванні па абароне нацыянальнага рынку працы.
У ліпені 2023 года замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства дазволілі ўладкоўвацца на спрошчаных умовах па некалькіх спецыяльнасцях: кіроўца аўтамабіля, слесар-рамонтнік, швачка, ветэрынарны лекар, лекар-спэцыяліст, медсястра.
У Беларусі за апошні год сур’ёзна скарацілася колькасць занятых у эканоміцы – на 49 100 чалавек, як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Па стане на 27 снежня 2023 года ў агульнарэспубліканскай базе вакансіяў размешчаныя амаль 138 886 абвестак аб пошуку супрацоўнікаў.
Недахоп кадраў звязваюць з палітычным крызісам у Беларусі і саўдзелам рэжыму ў расейскай вайне ва Украіне, што выклікала масавую эміграцыю з краіны спецыялістаў.
Пры гэтым у Беларусі таксама вялікая доля тых, хто быў звольнены з працы з палітычных прычынаў і каму пасля было забароненае працаўладкаванне.
Марыя Міхалевіч belsat.eu