Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў у Менску. Прымушаюць падпісваць папярэджанні


Міліцыянты прыходзяць дадому да менчукоў, якія калісьці былі заўважаныя ў апазіцыйнай дзейнасці. Крыніцы «Белсату» паведамілі, што былым актывістам дэмакратычнага руху, якія нават не ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, прапаноўваюць падпісаць папярэджанне аб забароне парушэння грамадскага парадку.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Затрыманні ля станцыі метро «Каменная горка» у Менску, Беларусь. 29 лістапада 2020 года.
Фота: Белсат

У лісце, дзе трэба паставіць подпіс, паведамляецца таксама, што ў выпадку ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі, грамадзянін можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Некаторым яны паведамілі, што выконваюць загад ГУБАЗіКу.

На фоне таго, што ў краіне практычна няма нават відавочных прыкметаў «выбарчай кампаніі», такія «абходы» сілавікоў выглядаюць дзіўна. Не выключана, што сілавікі з візітам прыйдуць да актывістаў і ў іншых рэгіёнах краіны.

Каментар
Варта рыхтавацца да наступных хваляў затрыманняў пад выбары і Дзень Волі – Алег Кулеша
2024.01.25 12:24

Надоечы сілавікі ўчынілі сапраўдную аблаву на сваякоў палітвязняў і тых палітзняволеных, якія ўжо вызваліліся, з увагі на харчовую дапамогу ад ініцыятывы «INeedHelpBy». Ператрусы і затрыманні пачаліся ж у той дзень, калі стала вядома, што арганізацыю прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Пад рэпрэсіі трапілі найменей як 130 асобаў, паведамлялі праваабаронцы.

Агляд
Як бяспечна і небяспечна падтрымліваць пацярпелых ад рэпрэсіяў
2024.01.24 18:14

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў