Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў калоніі


Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пра гэта дзяржабвінаваўца заявіў на пасяджэнні Менскага абласнога суда, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Эдуард Бабарыка ў судзе 22 траўня 2023 года.
Фота: belta.by

На выязным пасяджэнні Менскага абласнога суда пракурор Аляксандр Кароль запытаў для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Уладзімір Арэшка агучыць прысуд 5 ліпеня.

Палітвязня абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў з 2021 па 2022 год, распальванні варожасці, арганізацыі масавых беспарадкаў і «адмыванні» грошай.

Віны Бабарыка не прызнаў, заявіўшы, што сутнасці абвінавачвання не разумее.

Hавiны
Эдуард Бабарыка не прызнаў віны ў судзе
2023.05.22 14:15

Спадара Эдуарда затрымалі 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам Віктарам Бабарыкам, калі яны ішлі здаваць у ЦВК сабраныя подпісы. З таго часу вязня ўтрымліваюць у СІЗА.

Агляд
Тры гады таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў. Што цяпер з Віктарам, невядома
2023.06.18 07:01

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў