У Дзяржаўным памежным камітэце баяцца апускання «жалезнай заслоны»


Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Канстанцін Моластаў на тэлеканале СТВ выказаў спадзеў, што суседнія краіны не закрыюць апошніх пераходаў з Беларуссю. Ён заявіў пра гэта, адказваючы на пытанне  пра імавернасць «жалезнай заслоны».

Скрыншот: stv.by

«Дакладнай інфармацыі пра ўсталяванне «жалезнай заслоны» з боку нашых суседзяў у нас няма. Вядома ж, калі ў іх яшчэ захоўваецца паняцце пра міждзяржаўнае ўзаемадзеянне, гэтая заслона не апусціцца, бо пункты пропуску прызначаныя ў першую чаргу для зносінаў паміж людзьмі, для эканамічных узаемасувязяў, культурных і гэтак далей. Таму я спадзяюся, што з боку суседніх дзяржаваў гэтага не адбудзецца», – заявіў ён.

Моластаў падкрэсліў, што «мы – адкрытая краіна», а памежнікі заўсёды гатовыя забяспечыць працу пунктаў пропуску.

Таксама ён пракаментаваў чэргі на мяжы. Асноўнымі прычынамі чэргаў ён назваў закрыццё аўтамабільных пунктаў пропуску і «нерытмічную працу памежнікаў і мытных службаў» сумежных краінаў.

«Апошнімі соднямі ў адным з пунктаў пропуску ад нормы, што была дасягнутая ў выніку дамоўленасцяў, сумежны бок прыняў толькі 20 % аўтамабіляў. Вось вам і прычына чэргаў, якія ўзнікаюць», – заявіў кіраўнік ДПК. Ён сказаў, што беларускія памежнікі заклікаюць замежных калегаў «да нармальнай працы».

Агляд
У Польшчу з Беларусі за шэсць гадзін. Ёсць варыянты не стаяць у чэргах на мяжы
2024.04.28 07:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў