Ад 7 да 12 гадоў. Вынеслі прысуд топ-менеджарам БелАЗу і МТЗ


Суд Фрунзенскага раёну агучыў вырак былому першаму намесніку генеральнага дырэктара БелАЗу Алегу Сцепуку, экс-намесніку генеральнага дырэктара МТЗ Сяргею Сіраценку, а таксама іншым службовым асобам гэтых прадпрыемстваў. Іх вінавацілі ў атрыманні хабару.

Паводле Генеральнай пракуратуры, Сцепука і Сіраценку судзілі паводле  ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу («Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры»). Суд прызначыў кожнаму па 11 гадоў зняволення, а таксама забараніў займаць адказныя пасады яшчэ 5 гадоў. Акрамя таго, Сіраценку аштрафавалі на 2500 базавых велічыняў (Br 92,5 тыс.).

Іншым службовым асобам гэтых прадпрыемстваў суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 12 гадоў са штрафам ад 1000 (Br 37 тыс.) да 2000 (Br  74 тыс.) базавых велічыняў з пазбаўленнем права займаць адказныя пасады цягам 5 гадоў.

Hавiны
За хабар затрыманы службовыя асобы МТЗ і БелАЗ. Канфіскавана каля 100 тысяч долараў
2021.11.11 18:04

Агулам у гэтай крымінальнай справе праходзілі сямёра чалавек з БелАЗу і МТЗ. Акрамя Сіраценкі і Сцепука, фігурантамі былі Сяргей Ганчароў і Анатоль Кандратовіч (намеснікі тэхдырэктара МТЗ), Аляксандр Лебедзеў (галоўны тэхнолаг МТЗ), Валерый Гулакоў (начальнік інструментальнай вытворчасці БелАЗу) і Святлана Радзівіл (інжынер па інструменце пакупнога бюро інструментальнай вытворчасці БелАЗу).

Таксама судзілі віцэ-старшыню рады дырэктараў швейцарскай кампаніі «Swiss Trading Group AG» Сяргея Іёкава. Ягоны вырак невядомы.

Нагадаем: затрыманні ў «справе топ-менеджараў БелАЗу і МТЗ» адбыліся ў лістападзе 2021 года. У МУС заяўлялі, што падазраваных узялі з доказамі злачынства, былі сканфіскаваныя каля $ 100 тыс.

Hавiны
Не толькі дырэктар БелАЗу. У Жодзіне маглі затрымаць старшыню гарвыканкаму
2023.12.21 17:23

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў