Расейцы нанеслі авіяўдар па Харкаве, ёсць ахвяры


Удзень 30 красавіка Расея зноў ударыла кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі па жылых раёнах Харкава.

Наступствы авіяўдару па Харкаве 30 красавіка 2024 года.
Фота: synegubov / Telegram

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведаміў, што ў выніку расейскай атакі загінуў 24-гадовы мірны жыхар. Пацярпелі дзевяць чалавек, чацвёра з іх былі шпіталізаваныя з выбуховымі траўмамі (тры жанчыны і адзін мужчына).

Паводле Сынегубава, адна авіябомба трапіла ў Кіеўскі раён на тэрыторыю гаражнага кааператыву і адміністрацыйнага будынку непадалёк. Сорак гаражоў былі разбураныя, тры аўтамабілі загарэліся. Другая бомба ўпала ў Халаднагорскім раёне, былі пашкоджаныя два цывільныя будынкі.

Наступствы авіяўдару па Харкаве 30 красавіка 2024 года.
Фота: Головне управління ДСНС України у Харківській області / Facebook

Расейцы атакавалі авіябомбамі Кіеўскі раён Харкава другі дзень запар. У выніку ўчорашняга ўдару атрымаў раненні адзін чалавек.

Нагадаем, Расея пачала біць кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі (КАБ) па Харкаве з канца сакавіка 2024 года. Раней агрэсар не выкарыстоўваў гэтых звышмагутных бомбаў супраць буйных гарадоў па-за лініяй фронту.

Выкарыстанне КАБаў супраць Харкава сталася вельмі сур’ёзным выклікам для ўкраінцаў, бо гэтая бомбы нельга знішчыць сродкамі паветранай абароны. Адзіная магчымасць супрацьстаяць КАБам – збіваць самалёты, якія іх скідваюць. Але зрабіць гэта вельмі складана, бо расейцы скідваюць бомбы на далёкай адлегласці, з уласнай паветранай прасторы.

Аналітыка
Рыхтаванне да вялікага наступу ці проста тэрор? Якія ў Пуціна планы на Харкаў
2024.04.08 07:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў