Намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак у праграме «Палітыка без гальштука і купюраў», якая выходзіць на СТВ, заявіў, што ў Беларусі спынілі дзейнасць экстрэмісцкай сеткі «Рабочы рух», якая нібыта была створаная пад кантролем замежных спецслужбаў.
«Устаноўлена, што прадстаўнікі актыву гэтага руху ў асноўным за мяжой ажыццяўлялі падбор, псіхалагічна апрацоўвалі і вербавалі працаўнікоў найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў з ліку так званых прыхільнікаў пераменаў, якія маюць доступ да звестак абмежаванага характару, – кажа Бычак. – Уцягванне ў радыкальную дзейнасць і фармаванне такім чынам заканспіраванай сеткі ячэек ажыццяўлялася з дапамогаю спецыяльна створанага Telegram-каналу ды шэрагу сакрэтных чатаў у інтэрнэце пры спрыянні і пад кантролем замежных спецслужбаў».
Паводле КДБ, у планах Рабочага руху былі дыверсіі ды спыненне працы буйных беларускіх прадпрыемстваў, як «Нафтан», «Горадня Азот», БМЗ.
ГГ, belsat.eu