Стала вядома, хто з прадстаўнікоў апазіцыі гатовы ўзяць удзел ва Усебеларускім народным сходзе.
Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і экс-кандыдатка ў прэзідэнты Ганна Канапацкая паведаміла, што вылучаецца ў дэпутаты Усебеларускага народнага сходу, паведамляе «Еўрарадыё».
На сходзе яна «будзе прадстаўляць інтарэсы ўсёй канструктыўнай апазіцыі Беларусі».
Падчас прэзідэнцкіх выбараў Ганна Канапацкая адмовілася ад правядзення пікетаў. Пры гэтым яна актыўна крытыкавала іншых прэтэндэнтаў – спачатку Віктара Бабарыку, а пасля Святлану Ціханоўскую. Крытыкаваць яе яна працягвала ўжо і пасля 9 жніўня.
Усебеларускі народны сход, як заяўляецца, мае прайсці ў студзені або ў лютым 2020 года. На ім, сярод іншага, улады плануюць зацвердзіць змены ў Канстытуцыю.
МГ belsat.eu