Ініцыятыва «ByPol» апублікавала відэа, як сілавікі здзекуюцца і збіваюць затрыманых у Фрунзенскім РУУС Менску 12 жніўня.
Сярод асобаў, якія прысутнічаюць на відэа – Ліліяна Жыленкова, раней у медыях яна была прадстаўленая як афіцыйны прадстаўнік Партызанскага РУУС сталіцы.
На відэа бачна, як супрацоўнікі міліцыі збіваюць затрыманых, якія не аказваюць ніякага супраціву.
«Аблізвай палку», – кажуць супрацоўнікі міліцыі аднаму з затрыманых, які ляжы на падлозе.
«ByPol» – гэта ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі беларускіх спецслужбаў, якія не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку кіраўніком краіны і адкрыта падтрымліваюць Святлану Ціханоўскую.
AA belsat.eu