Ціханоўская заклікала беларусаў выказаць нязгоду з адзіным днём галасавання


Святлана Ціханоўская прапанавала беларусам 5 магчымых спосабаў рэагавання на так званы адзіны дзень галасавання, які будзе праходзіць у нашай краіне 25 лютага.

Ілюстрацыйны здымак. Выбарчы ўчастак. Менск, Беларусь. 6 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

«Не дайце рэжыму падмануць сябе», – звяртаецца беларуская дэмакратычная лідарка да беларусаў. Яна назвала так званы адзіны дзень галасаванне падманам і імітацыяй.

Ціханоўская ў сваім звароце падкрэсліла, што вынікі гэтых так званых выбараў не прызнаюць ні самі беларусы, ні міжнародная супольнасць.

«Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам – хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў супраціву амаль не засталося», – падкрэсліла Ціханоўская і назвала тое, што кожны з беларусаў можа рабіць ужо зараз.

  1. Пазбягайце ўдзелу ў любых рэжымных мерапрыемствах.
  2. Выкарыстоўвайце незалежныя медыя і рэсурсы для атрымання праўдзівай інфармацыі. Пры гэтым не забывайцеся пра бяспеку: выкарыстоўвайце VPN і прыбірайце лічбавыя сляды.
  3. Не дазваляйце рэжыму падмануць сябе, вашых блізкіх і сяброў. Тлумачце, чаму тое, што абвясціў Лукашэнка, – гэта БЕЗВЫБАРЫ.
  4. Збірайце доказы злачынстваў рэжыму і яго памагатых. Яны павінны ведаць, што панясуць адказнасць за свае дзеянні.
  5. Выкарыстоўвайце сродкі творчага самавыражэння: музыку, кіно, мастацтва, сатыру і іронію. Нават размова на беларускай мове можа быць спосабам выражэння нязгоды.

«Кожнае вашае слова і дзеянне – мае значэнне і набліжае нас да перамогі», – адзначыла беларуская дэмакратычная лідарка.

Hавiны
Сілавікі пачалі рыхтавацца да разгону масавых пратэстаў падчас выбараў-2024
2023.11.29 16:25

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў