Запазычанасць беларусаў па крэдытах банкам станам на 1 лютага склалі 20,7 мільярда рублёў. Пра гэта сведчыць статыстыка Нацыянальнага банку Беларусі.
За год даўгі насельніцтва па крэдытах вырасла на 3,7 мільярда рублёў, або на 21,6 %. За месяц гэты паказнік павялічыўся на 195,1 мільёна рублёў.
Запазычанасць па спажывецкіх крэдытах перавысіла 7 мільярдаў рублёў, павялічыўшыся за год на 2 мільярды рублёў, або больш як на 40 %.
Даўгі па крэдытах на нерухомасць вырасла за год амаль на 1,7 мільярды рублёў – да 13,6 мільярда.
Дзяржаўны «Беларусбанк» заклікае беларусаў скарыстацца ягоным спажывецкім крэдытам пад 4 % гадавыя, які аформіць можна толькі ў яго. Стаўка ў гэтым крэдыце вельмі нізкая – ніжэйшая за афіцыйную інфляцыю. Праўда, выбар тавараў, якія можна набыць з дапамогаю гэтага крэдыту, істотна абмежаваны – выдаткаваць грошы можна толькі «На родныя тавары», як і называецца прапанова.
Якуб Хруст belsat.eu