Удава забітага пры штурме кватэры Андрэя Зельцара, палітзняволеная Марыя Успенская тры тыдні правяла ў Навінках. Пра гэта «Нашай ніве» паведаміла маці жанчны.
Палітзняволеную накіроўвалі туды для псіхіятрычнай экспертызы.
«Вынікі гэтай экспертызы мне не вядомыя. Тры тыдні дачка правяла ў больніцы, цяпер яе вярнулі ў СІЗА», – расказвае маці Марыі.
Перадачы для зняволенай прымаюць, але ліставанне блакуюць: за час, што дачка за кратамі, маці не дайшло ад яе ніводнага ліста.
«Ад адваката часам даведваюся пра ейны стан: самаадчуванне то так, то гэтак», – уздыхае маці.
Марыю Успенскую, удаву IT-спецыяліста Андрэя Зельцара, затрымалі падчас штурму кватэры сужэнцаў супрацоўнікі КДБ. Следчы камітэт паведаміў, што на жанчыну завялі крымінальную справу за суўдзел у забойстве кадэбіста Дзмітрыя Федасюка. Спачатку жанчыну змясцілі на Акрэсціна, а пазней перавялі ў Валадарку.
МГ belsat.eu